Урок літаратурнага чытання М.Хведаровіч "Верасень"

Тэма ўрока:  М. Хведаровіч “Верасень”
Мэта: ствараць умовы для развіцця ўвагі, лагічнага мышлення і пазнавальнай актыўнасці вучняў праз выразнае чытанне верша і вызначэнне яго мастацкіх асаблівсцей.
Задачы:
-                Удасканальваць правільнае, асэнсаванае, беглае чытанне;
-                Развіваць уменне выкарыстоўваць сродкі мастацкага чытання, ствараць вусныя выказванні;
-                Выхоўваць любоў да прыроды, да мовы і яе нацыянальных прыкмет.
Тып урока: камбінаваны ўрок
Абсталяванне: ПК з выхадам у Інтэрнет, выява Ваўкалака, падручнікі,  запісы на дошцы, карткі з назвамі месяцаў.
Ход урока
1.            Арганізацыйны момант. Пастаноўка  мэт і задач урока.
-                Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся, пажадайце адзін аднаму ўсяго добрага.
Паслухайце верш СвятланыСмык
Гэта восень прыйшла, не спытала,
Не чакала нікога зусім.
Мне так летніх дзянькоў было мала,
Прамачыла дажджом усё сваім.
Гэта восень прыйшла нечакана,
Стаяць голыя дрэвы, кусты.
Летам было ўсё так прыбрана,
А цяпер на дарозе лісты.
Гэта восень прыйшла к нам тады,
Калі менш усяго хацелі.
І магу я сказаць без нуды,
Што ўжо недалёка мяцелі.
Якія прыкметы надыходу восені пералічаны ў вершы?
Якія яшчэ поры года вы ведаеце?
Колькі месяцаў у годзе?
Як вы думаеце, пра што пойдзе гаворка на ўроку?
Восень – гэта час збору ўраджаю, прыгатавання да доўгай зімы, людзі часта ходзяць у лес па ягады, па грыбы, па арэхі. Але ў лесе бывае страшна, калі бачыш ваўкоў. І сярод ваўкоў трапляюцца ВАЎКАЛАКІ. Гэта небяспечная істота, але сёння мы пастпрабуем з ім пасябраваць, выконваючы яго заданні. Вось яго першае заданне. Звернемся да спасылкі http://LearningApps.org/display?v=p856ucp8n16
2.            Праверка дамашняга задання.
Давайце парадуем Ваўкалака тым, як мы прыгожа чытаем вершы.
Конкурс чытанняў вершаў на памяць. (пра розныя поры года на выбар вучня).
Выстаўленне адзнак
3.            Паведамленн тэмы ўрока.
Мы пазнаёмімся з вершам Міколы Хведаровіча. Як ён называецца, вы здагаецеся,  разгадаўшы рэбус.

-                Як называецца верш? (“Верасень”)
-                Як вы думаеце, адкуль пайшла такая назва?
4.            Работа з тэкстам верша М. Хведаровіча “Верасень”
1.            Чытанне верша настаўнікам.
-                Пра што гэты верш? Якой бачыць восень аўтар?
2.            Чытанне верша сам сабе.
Вызначыць не зразумелыя словы.
Лексічная работа.
Верас - нізкая вечна зялённая куставая расліна сямейства верасавыхз дробнымі лісцікамі і лілова-ружовымі кветкамі;
Ржэўнік - зжатае поле, на якім засталіся астаткі сцёблаў ад зжатага збожжа.
-                Чаму ў верасні пахне спелым верасам?
-                Чаму лісіца водзіць лісянят на ржэўнік?
3.            Чытанне верша “Верасень” вучнямі ў слых.

Фізкультхвілінка
У Ваўкалака ёсць сяброўка, якая жыве ў рускім лесе. І наш герой хоча ёй паказаць, як мілагучна называюцца месяцы ў беларускай мове. 
(Па класе развешаны беларускія і рускія назвы месяцаў. Дзеці пад музыку шукаюць пары і прымацоўваюць іх да дошкі, пачынаючы з першага месяца ў годзе)
4.            Аналіз верша
-                Пра што гаворыцца ў вершы?
-                Што робіць восень у лесе?
-                Якія карціны лясной прыроды намаляваў паэт? Зачытаць радкі.
-                Ці можна сказаць, прачытаўшы гэты верш, што ў лесе стаіць цішыня? Знайдзіце гэта і зачытайце радкі, якія сведчаць аб адваротным.
-                Зачытайце, якія клопаты ў лясных жыхароў восенню?
-                Якая галоўная думка верша?
-                Якія пачуцці выказвае аўтар у гэтым вершы?
5.            Выразнае чытанне верша вучнямі .
-                Распрацоўка партытуры верша.
-                Выразнае чытанне некалькімі вучнямі.
(Выстаўленне адзнак)

Ваўкалак пасябраваў з намі. Вы яму спадабаліся, ён просіць у вас дапамогі. Узнавіце словы ў вершы, які Югася павыцірала. Звярніцеся да спасылкі http://LearningApps.org/display?v=pg44uahat16

6.            Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
-                Давайце на памяць Ваўкалаку падорым верш.
-                Складзіце сінквейн да слова ВЕРАСЕНЬ.
7.            Дамашняе заданне
 Для ўсіх - выразнае чытанне верша М. Хведаровіча “Верасень” і малюнак да яго.
Для цікаўных – заданне па спасылках. 
http://LearningApps.org/display?v=pah33p2g316

Комментариев нет:

Отправить комментарий