Урок "Назоўнікі 1, 2, 3 скланенняў"

Тэма: Назоўнікі 1, 2, 3 скланенняў.
Мэта:садзейнічаць фарміраванню ўмення вызначаць скланенне назоўнікаў, уяўлення аб асаблівасцях змянення назоўнікаў.
Задачы:
  • вучыць вызначаць 1, 2, 3 скланенні назоўнікаў, замацаваць уменне правільна пісаць канчаткі назоўнікаў, удасканальваць уменне распазнаваць тып скланення па канчатку і родзе;
  • ствараць умовы для развіцця творчага патэнцыялу вучняў, іх лагічнага мыслення, памяці, увагі праз арганізацыю розных форм работы на ўроку;
  • развіваць звязнае маўленне вучняў;
  • удасканальваць каліграфічныя ўменні;
  • ствараць умовы для выхавання цікаўнасці, кемлівасці, любові да Радзімы, узаемапавагі і пачуцця адказнасці.

Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу.
Абсталяванне: ПК з выхадам у Інтэрнет, падручнікі, сшыткі, запісы на дошцы
                              Ход урока
1.                     Арганізацыйны этап.
_ Уявіце сабе, што мы з вамі трапілі ў глухі лес. Нам страшна. Пакажыце, як нам страшна. Побач мы бачым шмат цікавага. Мы ўважліва аглядваемсялі па баках. Нечакана мы ўбачы незвычайную істоту. Мы спалохаліся. (настаўнік паказвае выяву Лесавіка) Але тут мы пазнаём у ім старога знаёмага, вітемся з ім. Над лесам свеціць сонейка, і нам вельмі добра. Я думаю, што так будзе на працягу ўсяго ўрока.
2.Праверка дамашняга задання.
Вучні абменьваюцца сшыткамі і правяраюць выканання дамашняга задання адзін у аднаго.
3.Хвілінка чыстапісання.
Лл лл Лл лл
Ле, лю, лі, ял, ал...
-Напішыце словы, што пачынаюцца з літары Л і абазначаюць паняцці, звязаныя з лесам. (лес, ляснік, леснічоўка, Лесавік, ліпа, ламачча, ліст…..)
4. Арфаграфічная размінка (работа з выкарыстаннем ПК)
-Лесавік вельмі рады, што вы пра яго не эабыліся. За гэта ён прапануе вам пагуляць і тым самым дапамагчы вам пашырыць слоўнікавы запас. Звяртаемся да спасылкі      http://LearningApps.org/display?v=p7syrkfyj16    
-А зараз расшыфруце,  запішыце і разгадайце загадку, якую вам прапануе Лесавік. Звяртаемся да спасылкі  http://LearningApps.org/display?v=pfq8jt56216  Разбярыце атрыманы сказ па членах сказа і па часцінах мовы. (Самаправерка па ўзоры на дошцы)
5. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
- Скажыце, чым адрозніваюцца словы вада, поле, печ. (родам) Давайце паспрабум іх праскланяць( па радах і 3 вучні ля дошкі) і выдзелім канчаткі ў кожным склоне. Як уплывае род назоўнікаў на іх канчаткі? На якія тры групы можна раздзяліць назоўнікі ў залежнасці ад асаблівасцей іх скланення? (1, 2, 3 скланенне)
- Пра што пойдзе гаворка на ўроку? Ці абсалютна новая для нас гэта тэма? (не) Для чаго ізноў звяртаемся да гэтай тэмы? (вучні фармулююць мэты ўрока)
5.Вывучэнне новага матэрыялу.
-А вось наш госць Лесавік не разумее, што гэта за 3 скланенні назоўнікаў. Давайте яму дапаможам. (Вучні чытаюць правілы і памятку на с. 100-101 і простым алоўкам адзначаюць
“√” – тое, што ўжо ведалі,
“+” – новае, пра што даведаліся,
“?” – тое, што не зразумелі.)
Гутарка па пытаннях.
-Якія назоўнікі адносяцца да 1-га? 2-га? 3-га скланення?
-Як вызначыць скланенне назоўнікаў?
-Вызначце, якога скланення назоўнік і абгрунтуйце сваё меркаванне (пр.178 –вусна)
Фізкультхвілінка.
Лесавік вельмі любіць свой лес. Ён можа бясконца расказваць пра дрэвы, кветкі, жывёл і птушак, што жывуць у яго ўладанні. Асабліва цікава Лесавіку наглядаць, як забаўляюцца ў лесе птушкі. Вось і мы зараз пагуляем у гульню “Гракі і шпакі”. (Дзеці становяцца ў дзве шарэнгі: першая шарэнга – “гракі”, другая – “шпакі”)  Адзін з “гракоў” выходзіць з шарэнгі на крок і паказвае галінкай-указкай на любога “шпака” і просіць назваць назоўнік пэўнага скланення. Калі адказ правільны, “грак” аддае “шпаку” галінку-ўказку і  сам “ пералятае” да “шпакоў”.
6.Этап замацавання і прымянення новых ведаў і спосабаў дзеяння.
Работа з падручнікам
Пр.181 с.101- каменціраванае пісьмо. Род якіх назоўнікаў у рускай і беларускай мовах не супадае?
7. Этап кантролю і самакантролю ведаў і спосабаў дзеяння.
-Лесавіку сарока прынесла нейкае не зразумелае яму пасланне. Ён размясціў пасланне ў Інтэрнеце, каб хтосьці дапамог яму разабрацца. Давайце паспрабуем яму дапамагчы. Звяртаемся да спасылкі    http://LearningApps.org/display?v=p7hkr5fa516 
-Атрыманыя словы трэба запісваць у сшыткі арфаграфічна правільна, каб вызначыць скланенне назоўніка.  Можна звярнуцца да Ох-падказкі "Фанетыка"  http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_8.html (дзеці працуюць самастойна, потым здаюць сшыткі настаўніку на праверку)
8. Этап падвядзення вынікаў. Рэфлексія.
-Давайце паспрабуем скласці кластар па тэме ўрока.

 (Дзеці запаўняюць кластар, працуючы ў парах, выкарыстоўваючы матэрыял падручніка і атрыманыя веды. Потым каменціруюць і правяраюць па ўзору на дошцы.)
- Што вы зможаце расказаць сёння сваёй маме пра ўрок?
9. Дамашняе заданне.
Для ўсіх – пр.182, с. 102

Комментариев нет:

Отправить комментарий