Тэма: Склад слова.
Правапіс прыставак.
Мэта: Стварыць умовы
для актуалізацыі ведаў вучняў пра значымыя часткі слова, правапіс прыставак на
зычны.
Задачы:
·
Удасканаліць і ўзнавіць веды пра
значымыя часткі слова;
·
Практыкавацца ў разборы слова па саставе,
у падборы аднакаранёвых слоў;
·
Паўтарыць правапіс прыставак, якія
заканчваюцца на зычны.
Тып урока: замацаванне вывучанага
Абсталяванне: карта старажытнага лесу, выявы міфалагічных істот,агеньчыкі, трэнажор "Гімнастыка для вачэй", падручнікі і сшыткі, запісы на дошцы, карцінкі з мяшкамі, ПК з выхадам у Інтэрнет.
Ход урока
1.
Арганізацыйный
момант.
Прывітае цудоўны лес,
Водар хвойны дае натхненне,
Гаспадары тут духі і багі,
Аж захоплівае імгненне.
Звяры ўсе для іх - сябры,
Жывуць клопатам аб жывёлах,
І народныя песняры
Праслаўляюць іх па сёлах.
Сёння мы з вамі адправімся ў
стражытны лес, дзе гаспадараць багі і духі, у якіх верылі нашы продкі. (Карта старажытнага
лесу вісіць на дошцы. Паступова на яе прымацоўваюцца выявы міфалагічных істот)
2.
Актуалізацыя
і замацаванне ведаў
(Настаўнік паказвае першую выяву,
прымацоўвае яе да карты і пытаецца:)
-
Хто гэта?
Так, у нашых продкаў гэта істота
называлася Югася. Старэйшая сярод ведзьмаў, сясцёр сваіх. Вогненнай мятлой ганяе
вятры і хмары. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Вучыцца граматна пісаць. Дасылае
вам заданне. Выконваем яго па спасылцы. http://LearningApps.org/display?v=pnofqwc6516
(Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да карты)
У гэтым лесе можна сустрэць Оха. Гэта
маленькі бажок, які жыве пад зямлёй. Яму заўсёды шкада людзей. Калі хтосьці ўздыхне і скажа: «Ох! Ох!», ён
абавязкова дапаможа.
І зараз ён вам дапаможа ў
выкананні задання. (Настаўнік карэкціруе веды, адпраўляючы вучняў да
ОХ-падказкі "Правапіс" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_9.html.
і падводзіць вынікі)
Арфаграфічная хвілінка
БбБбБб
оБ оБ оБ оБ бя бо бу
бярозавік, бярозавы, бяроза, барэзнік
А яшчэ з літары Б пачынаецца
слова Багнік. (Настаўнік
паказвае выяву, прымацоўвае да карты) Гэта істота
таксама сустракаецца у старажытным лесе. Жыве ў тарфяным балоце, якое выглядае,
як чорная брудная лужына, дзе не растуць расліны. Ніколі не выходзіць на
паверхню, але мы паспрабуем з ім пасябраваць. Адкажам на яго пытанні.
-
Што агульнага маюць словы, напісаныя на
дошцы?
-
Як называюцца такія словы?
-
Што такое корань?
-
Як вызначыць у слове корань?
-
Якія яшчэ часткі слова, акрамя кораня,
вы ведаеце?
Паспрабуем праверыць веды на
практыцы. Звернемся да спасылак. (заданні можна выкарыстаць для
дыферэнцыраванай работы)
Варыянт 1 - http://LearningApps.org/display?v=p3u8x6hha16
Варыянт 2 - http://LearningApps.org/display?v=pceuqum5n16
Памятайце! Да Оха можна звярнуцца
за дапамогай. (ОХ-падказка "Склад
слова" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_73.html)
Работа з падручнікам
Вось з-за дрэва выглядвае Лясун -
гаспадар лесу. (Настаўнік паказвае выяву,
прымацоўвае да карты) Мае вялiкую сiлу i ўладу над лесам. Ён не шкодзіць
людзям, я проста жартуе. Можа зацягнуць у непралазныя мясцiны, дзе можна
застацца назаўсёды. Самы надзейны сродак ад яго выбрыкаў — малiтва, а таксама
адзенне, апранутае на левы бок. Ён прапануе выканаць практыкаванне 18 с. 11. (узаемаправерка)
Фізкультхвілінка
А вось і Ліха аднавокае. (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да
карты). Ён з роду чортавага, глядзіць
адным вокам і заманьвае падарожных у небяспечнае месца, перакідваючы блукаючы
агеньчык. Дзе ні ідзе, людзям няшчасце нясе.
(Дзеці становяцца ў круг. Настаўніца кідае дзецям агеньчыкі, а яны
перакідваюць адзін аднаму.) А каб не сапсаваўся зрок, так як у Ліха,
выканаем практыкаванні па трэнажоры “Гімнастыка для вачэй”.
За лесам –
прыгожае поле. Яго ўладар - Палявік. (Настаўнік
паказвае выяву, прымацоўвае да карты) З ім можна сустрэцца і на лузе, на
горцы, у доле, у канаве. Вартуе палявыя скарбы, пра якія не выдае чалавек, і
помціць таму, хто выпадкова знаходзіць іх. Веды – гэта і ёсць сапраўдныя
скарбы, і мы павінны даказаць, што годны такого скарбу.
(На дошцы намаляваны два мяшкі,
падпісана значэнне, карткі са словамі ў дзяцей на партах) “Перасейце” словы з
суфіксам –нік- у два мяшкі. У першы мяшок “сеем” словы са значэннем “лес,
зараснік”, а ў другі “насыпаем” словы са значэннем “асоба,якая выконвае дзеянні”.
Словы:
ажыннік,алешнік,асіннік,бруснічнік, бярэзнік, вартаўнік, жартаўнік, заваёўнік,
заступнік, качэўнік, кіраўнік, маліннік, рабіннік, сасоннік, чараўнік,
чарнічнік, шыпшыннік.
Раптам мы бачым, як праз поле
перабягае воўк. Аказалася, што гэта не проста воўк , а Ваўкалак (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да
карты) Злыя людзі ператварылі яго з чалавека ў страшнага ваўка.
Але мы можаш яму дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам, калі правільна
выканаем заданне.
Для гэтага успомнім, як пішуцца прыстаўкі на –б, - д. Падказку вы знойдзеце
ў практыкаванні 20 с.12. А практыкаванне 21 зрабіце самастойна. (Франтальная
праверка. Першае словазлучэнне “па..крэсліць назоўнікі” каменціруе настаўнік,
астатнія – дзеці, за кожны правільны адказ – адзін бал. )
На сцежцы з лесу нас сустракае
Клікун -дарожны дух, грозны, але не злы. (Настаўнік
паказвае выяву, прымацоўвае да карты) Днём і ноччу нябачна раз’язджае на
крылатым змеі і пазнаць яго можна па віхрах пылу на дарогах і паху сернага
газу, які выдыхае змей.
Па дарозе ён сабраў многа слоў.
Дапаможам яму адкінуць лішнія. Гульня “Чацвёрты
лішні”.
Якое слова ў кожным радзе лішняе
і чаму?
1.
Страх, страха, страшыць, страхоцце.
2.
Шэсць, шосты, шастак, шост.
3.
Рак, рака, рачны, рачулка.
4.
Сава, савяня, савацца, савіны.
5.
Грым, грымнуць, прагрымець, гром.
3. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Вышаўшы з лесу, мы сустрэлі прыгожую жанчыну. Гэта Лада –
багіня сямейнага дабрабыту, дастатку, урадлівасці і квітнеючай прыроды. (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да
карты) Там, дзе яна, заўсёды спакой і шчасце. Спадзяюся яе заданне нам будзе прыемна выконваць.
Да слоў падабраць і запісаць
аднакаранёвыя, якія адпавядаюць схемам.
Зямля –
Вада - (работа ў парах па радах)
З якімі міфалагічнымі істотамі вы
пазнаёміліся? Мы сустрэнемся з імі яшчэ не раз.
4. Дамашняе заданне.
Для ўсіх – Пр.22 с.12
Для цікаўных - http://LearningApps.org/display?v=pgg6yji2n16
Комментариев нет:
Отправить комментарий