Урок "Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст "

Тэма: Тэкст. Агульныя звесткі пра тэкст.
Мэта: Стварыць умовы для актуалізацыі ведаў вучняў пра тэст і яго будову.
Задачы:

  • ·    сістэмазаваць веды вучняў пра тэст, тэму, асноўную думку, загаловак, будову тэсту;
  • ·       адпрацоўваць уменне адрозніваць тэкст ад набору сказаў, складаць сказы і тэксты, правільна афармляць іх на пісьме;
  • ·        развіваць маўленне, мысленне, цікаўнасць да мовы.
Тып урока: замацаванне вывучанага
Абсталяванне: ПК з выхадам у Інтэрнет, выява Лады, падручнікі,  сшыткі, запісы на дошцы, схема, клубок.
Ход урока
1.     Арганізацыйный момант.
Сёння мы з вамі мы будем падарожнічаць разам з прыгажуняй. Паглядзіце і ўспомніце, як яе завуць? (Настаўнік паказвае выяву ЛАДЫ, прымацоўвае на дошцы)
Пакажам ёй, якія мы ветлівыя. Звяртаемся да спасылкі. http://LearningApps.org/display?v=p0rpeniu516
2.     Пастаноўка  мэт і задач урока.
Звярніце ўвагу! На  дошцы напісаны пачатак сказа, вам неабходна яго закончыць:
Мне будзе прыемна, калі……
…. атрымаю добрую адзнаку;
…. зразумею тэму ўрока;
… прыгожа напішу на дошцы і ў сшытку;
… ствару добры настрой сябрам;
…..знайду ўзаемапаразуменне з настаўнікам;
……будзе цікава.
(Дзеці зачытваюць)
Кожны з вас склаў асобны сказ. Ці можна аб’яднаць усе сказы адной тэмай?
Што ствараюць сказы, размешчаныя ў пэўным парадку і аб’яднаныя тэмай?
Як вы думаеце, якая тэма нашага ўрока?
3.     Арфаграфічная хвілінка
Тт Тт  ттттттттт
Ту та то ты
Тэкст  -
Запішыце аднакаранёвыя словы да слова тэкст, вызначне корань.
4.     Актуалізацыя і замацаванне ведаў па тэме.
Работа з падручнікам (Франтальная работа)
На старонцы 13 падручніка зробім практыкаванне 23.
Практыкаванне 24 с.14.  Ці можна гэту групу сказаў назваць тэкстам і чаму?
Давайце дапаможам Ладзе з асобных сказаў скласці тэкст. Выкарыстоўваем спасылку http://LearningApps.org/display?v=pu0sr1ok316
Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.
Які загаловак вы дадзіце тэксту?
Як правільна падабраць загаловак?
Фізкультхвілінка
Лада перадала нам чароўны клубок. Яна хоча, каб з яго дапамогай кожны з вас расказаў ёй пра сябе. Станем у круг, будзем перакідваць клубок адзін аднаму і пры гэтым гаварыць невялікія сказы пра сябе. (Настаўнік трымае канец ніткі. Атрымліваецца павуцінка.)
Вось так і ў тэксце, сказы звязаны адзін з адным.
Вы ўпэўніліся, што складаць сказы – не проста.  Давайце паспрапуем ў гэтым папрактыкавацца. Ціснем спасылкі:
 (Абмежаваць выкананне задання па часе. Выстаўленне адзнак)
Самастойная пісьмовая работа
Практыкаванне 25 с.14.  (франтальная праверка, вычань чытае свой варыянт)
Перакажыце тэкст,  абапіраючыся на пытанні да яго. (работа ў парах, пераказ па ланцужку)
5. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Дзеці ў сшытках запаўняюць схему. Агучваюць яе. Настаўнік за імі запаўняе схему на дошцы.


Звярніцеся да сказа, які кожны пісаў на пачатку ўрока. Ці збыліся вашы спадзяванні?
6.  Дамашняе заданне
Для ўсіх – Пр.27 с.15
Для цікаўных – заданне па спасылцы http://LearningApps.org/display?v=pjv4v2vj516



Комментариев нет:

Отправить комментарий