Урок "Род назоўнікаў"

Тэма ўрока:  Род назоўнікаў 
Мэта: сфарміраваць уменне вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць назоўнікі з іншымі часцінамі мовы.
Задачы:
·                    выпрацоўваць уменне вызначаць род назоўнікаў і правільна ўжываць назоўнікі ў маўленні;
·                    замацаваць веды пра назоўнік як часціну мовы;
·                   выхоўваць любоў і цікаўнасць да роднай мовы.
Тып урока: замацаванне ведаў
Абсталяванне: ПК з выхадам у Інтэрнет, паштовая скрынка, канверты з заданнямі, лісткі са словамі, выявы гномікаў з назвамі родаў назоўніка, падручнікі, сшыткі, запісы на дошцы.
Ход урока
1.                  Арганізацыйны момант. (стварэнне пазітыўнага настрою)
Урок бадзёра пачынаем,
А я вам поспехаў жадаю,
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
 Будзем працаваць многа, і, я думаю, многія атрымаюць высокія адзнакі і добры настрой. Ацэньваць будзем самі сябе, выкарыстоўваючы ацэначны ліст. А за актыўную работу я магу вам дадаць балы да агульнай адзнакі. Падпішыце свае лісты,  перайдзіце па спасылцы https://docs.google.com/presentation/d/16ZL7JUDRFMuDh9cbJm3AvFW7EJn-2e5b3tW9QefK1zw/edit?usp=sharing
 (Пасля кожнага задання даецца час на самаацэнку, а ў канцы ўрока настаўнік за актыўнасць дабаўляе балы)

2.   Актуалізацыя ведаў
Так як дружна працуюць гномікі, бо яны працуюць заўсёды разам і весела. Я прапаную выканаць заданне, якое размешчана ў Інтэрнэце, для гэтага націсніце на спасылку http://LearningApps.org/display?v=p6u6du13j16 (Настаўнік аналізуе памылкі, зробленыя кожным вучнем. Карэкцыю ведаў праводзіць, скіроўваючы вучня да  "ОХ-падказкі "Назоўнік" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_35.html  )

 3.                  Арфаграфічная хвілінка.
Разам з гномікамі мы падгледзім, чым займаецца зараз Югася. Ведаеце, на маё здзіўленне,  Югася вырашыла ўдасканаліць свае веды ў правільным напісанні слоў. Ей цяжка і яна схітрыла, адправіўшы заданне нам праз Інтэрнет. Дапаможам ёй? Тады націсніце на спасылку http://LearningApps.org/display?v=p5unuv7pn16
(Настаўнік карэкціруе веды, адпраўляючы вучняў да ОХ-падказкі "Правапіс" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_9.html. і падводзіць вынікі)

4.                  Хвілінка чыстапісання.
А цяпер звярніце ўвагу на дошку. Сярод запісаных слоў знайдзіце “лішнія” словы, і вы даведаецеся, якую літару мы будзем пісаць на хвілінцы чыстапісання.
Словы: лы(ж, ш)ка, сту(ж, ш)ка, сырае(ж, ш)ка, сце(ж, ш)ка, бро(ж, ш)ка, мо(ж, ш)ка.
-                     Што агульнага ў гэтых словах?(усе словы назоўнікі).
-                     Лішнія словы ”брошка” і “мошка” бо ў іх гук [ш] “абазначаецца літарай”ш” , а ў іншых словах літарай “ж”.
-                     Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?
-                     Вызначце род гэтых назоўнікаў.

5.                  Фізкультхвілінка.
   Паглядзіце ў розных месцах нашага класа прымацаваны выявы гномікаў з надпісамі "жаночы род, мужчынскі род, ніякі род". У  кожнага з вас есць лісткі з назоўнікамі  Вам неабходна прымацаваць кожны назоўнік да "свайго" месца. (гучыць фонавая музыка - песня "Гномікі" на словы В. Жуковіча)
Словы на лістках: сабака, бяроза, заяц, птушка, сонейка, гусь, хмара, хлопчык, кніга, конь, возера.
(узаемакарэкцыя)

6. Замацаванне і прымяненне ведаў і спосабаў дзеяння
Работа з падручнікам Практыкаванне  113, с. 67
Самастойная праца ў парах
Давайце заглянем у нашу паштовую скрынку: можа, хто даслаў нам ліст? 
О, так тут не адзін ліст, а цэлых сем. Ад кожнага гноміка. (Настаўнік раздае  па адным канверце на парту )
Заданне ў канверце (заданне зачытвае вучань): Складзіце прыказку са слоў, запішыце яе ў сшытак,  знайдзіце назоўнікі і вызначце іх род.
Прыказкі:
Усякай, сваё, гняздо, міла, для, птушкі. (Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.)
Хто, Радзіму, той, сапраўдны, герой, за, гарой. (Хто за Радзіму гарой, той сапраўдны герой.)
Родная, мякчэйшая, зямля, чужую, за, пярыну. (Родная зямля мякчэйшая за чужую пярыну.)
-  Як вы разумееце прыказкі? Якой галоўнай думкай яны аб’яднаны?
А зараз праверым заданне, для гэтага вам проста неабходна расклеіць канверты. (На ўнутраным баку канверта - адказ) У каго ёсць пытанні?

7.                  Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.
Работа з ацэначнымі лістамі. Выстаўленне адзнак.
Прадоўжы маё выказванне:

  • Назоўнік - гэта.......
  • Назоўнік адказвае на пытанні ....
  • Граматычныя прыметы назоўніка......
  • Роды назоўнікаў.......
  • Род  назоўніка вызначаюць ......
  • Вызнач род назоўнікаў: сабака, яблык, пыл, медаль, гусь у беларуская і рускай мовах....

Дзякуй усім за пленную працу. Поспехаў у выкананні дамашняга задання.
8.                  Дамашняе заданне.
Для ўсіх - Пр. 115 с. 64
Для цікаўных - яшчэ заданне па спасылцы  http://LearningApps.org/display?v=pjoqy8fca16

Комментариев нет:

Отправить комментарий