Тэма ўрока: "Склад слова. Правапіс прыставак"

Прывітае цудоўны лес,
Водар хвойны дае натхненне,
Гаспадары  тут духі і багі,
Аж захоплівае імгненне.
Звяры ўсе для іх - сябры,
Жывуць клопатам аб жывёлах,
І народныя песняры
Праслаўляюць іх па сёлах.
Сёння мы з вамі адправімся ў стражытны лес, дзе гаспадараць багі і духі, у якіх верылі нашы продкі. (Карта старажытнага лесу вісіць на дошцы. Паступова на яе прымацоўваюцца выявы міфалагічных істот)
-                Хто гэта?
Так, у нашых продкаў гэта істота называлася Югася. Старэйшая сярод ведзьмаў, сясцёр сваіх. Вогненнай мятлой ганяе вятры і хмары. Жыве ў хатцы на курыных ножках. Вучыцца граматна пісаць. Дасылае вам заданне. Выконваем яго па спасылцы. http://LearningApps.org/display?v=pnofqwc6516



У гэтым лесе можна сустрэць Оха. Гэта маленькі бажок, які жыве пад зямлёй. Яму заўсёды шкада людзей. Калі  хтосьці ўздыхне і скажа: «Ох! Ох!», ён абавязкова дапаможа.
І зараз ён вам дапаможа ў выкананні задання. (Настаўнік карэкціруе веды, адпраўляючы вучняў да ОХ-падказкі "Правапіс" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_9.html. і падводзіць вынікі)

А яшчэ з літары Б пачынаецца слова Багнік. (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да карты) Гэта істота таксама сустракаецца у старажытным лесе. Жыве ў тарфяным балоце, якое выглядае, як чорная  брудная лужына, дзе  не растуць расліны. Ніколі не выходзіць на паверхню, але мы паспрабуем з ім пасябраваць. Адкажам на яго пытанні.
-                Што агульнага маюць словы, напісаныя на дошцы?
-                Як называюцца такія словы?
-                Што такое корань?
-                Як вызначыць у слове корань?
-                Якія яшчэ часткі слова, акрамя кораня, вы ведаеце?
Паспрабуем праверыць веды на практыцы. Звернемся да спасылак. (заданні можна выкарыстаць для дыферэнцыраванай работы)
Памятайце! Да Оха можна звярнуцца за дапамогай.  (ОХ-падказка "Склад слова" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_73.html)

Работа з падручнікам
Вось з-за дрэва выглядвае Лясун - гаспадар лесу.  Мае вялiкую сiлу i ўладу над лесам. Ён не шкодзіць людзям, я проста жартуе. Можа зацягнуць у непралазныя мясцiны, дзе можна застацца назаўсёды. Самы надзейны сродак ад яго выбрыкаў — малiтва, а таксама адзенне, апранутае на левы бок. Ён прапануе выканаць практыкаванне 18 с. 11. (узаемаправерка)


Фізкультхвілінка
А вось і Ліха аднавокае. (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да карты). Ён з роду чортавага,  глядзіць адным вокам і заманьвае падарожных у небяспечнае месца, перакідваючы блукаючы агеньчык. Дзе ні ідзе, людзям няшчасце нясе.   А каб не сапсаваўся зрок, так як у Ліха, выканаем практыкаванні па трэнажоры “Гімнастыка для вачэй”.

За лесам – прыгожае поле. Яго ўладар - Палявік. (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да карты) З ім можна сустрэцца і на лузе, на горцы, у доле, у канаве. Вартуе палявыя скарбы, пра якія не выдае чалавек, і помціць таму, хто выпадкова знаходзіць іх. Веды – гэта і ёсць сапраўдныя скарбы, і мы павінны даказаць, што годны такого скарбу.
(На дошцы намаляваны два мяшкі, падпісана значэнне, карткі са словамі ў дзяцей на партах) “Перасейце” словы з суфіксам –нік- у два мяшкі. У першы мяшок “сеем” словы са значэннем “лес, зараснік”, а ў другі “насыпаем” словы са значэннем “асоба,якая выконвае дзеянні”.
Словы: ажыннік,алешнік,асіннік,бруснічнік, бярэзнік, вартаўнік, жартаўнік, заваёўнік, заступнік, качэўнік, кіраўнік, маліннік, рабіннік, сасоннік, чараўнік, чарнічнік, шыпшыннік.
Раптам мы бачым, як праз поле перабягае воўк. Аказалася, што гэта не проста воўк , а Ваўкалак (Настаўнік паказвае выяву, прымацоўвае да карты) Злыя людзі ператварылі яго з чалавека ў страшнага  ваўка.  Але мы можаш яму дапамагчы хутчэй стаць зноў чалавекам, калі правільна выканаем заданне.
Для гэтага успомнім, як пішуцца прыстаўкі на –б, - д. Падказку вы знойдзеце ў практыкаванні 20 с.12. А практыкаванне 21 зрабіце самастойна. 

На сцежцы з лесу нас сустракае Клікун -дарожны дух, грозны, але не злы. Днём і ноччу нябачна раз’язджае на крылатым змеі і пазнаць яго можна па віхрах пылу на дарогах і паху сернага газу, які выдыхае змей.
Па дарозе ён сабраў многа слоў. Дапаможам яму адкінуць лішнія.  Гульня “Чацвёрты лішні”.
Якое слова ў кожным радзе лішняе і чаму?
1.            Страх, страха, страшыць, страхоцце.
2.            Шэсць, шосты, шастак, шост.
3.            Рак, рака, рачны, рачулка.
4.            Сава, савяня, савацца, савіны.
5.            Грым, грымнуць, прагрымець, гром.

Вышаўшы з лесу,  мы сустрэлі прыгожую жанчыну. Гэта Лада – багіня сямейнага дабрабыту, дастатку, урадлівасці і квітнеючай прыроды. Там, дзе яна, заўсёды спакой і шчасце. Спадзяюся  яе заданне нам будзе прыемна выконваць.
Да слоў падабраць і запісаць аднакаранёвыя, якія адпавядаюць схемам.
Зямля –

Вада -   (работа ў парах па радах)
З якімі міфалагічнымі істотамі вы пазнаёміліся? Мы сустрэнемся з імі яшчэ не раз.
 Дамашняе заданне.
Для ўсіх – Пр.22 с.12

Комментариев нет:

Отправить комментарий