Урок "Скланенне назоўнікаў"

Тэма ўрока: “Скланенне назоўнікаў”
Мэта:  
садзейнічаць фарміраванню ўмення вызначаць  скланенне назоўнікаў  і асаблівасці змянення назоўнікаў па склонах.
Задачы:   
·                     узнавіць веды вучняў аб змяненні формы  назоўнікаў па пытаннях;
·                     замацоўваць веданне склонаў і склонавых пытанняў;
·                     фарміраваць уменне правільна вызначаць склон назоўнікаў у словазлучэнні і сказе ;
·                     паказаць прыгажосць зімовай прыроды, выхоўваць беражлівыя адносіны да яе.
Тып урока: урок замацаванне ведаў
Абсталяванне: ПК з выхадам у Інтэрнет, выявы Югасі і Багніка падручнікі, сшыткі, запісы на дошцы.

Ход урока
1.                    Арганізацыйны момант (псіхалагічная хвілінка).
Чалавеку патрэбна не слава,
А людская ўвага і ласка,
І сардэчнае шчырае слова,
І вясёлая добрая казка. Мы працягваем падарожжа у казку. Возьмем у падарожжа толькі назоўнікі. 
2. Актуалізацыя вывучанага
Успомнім, чым адрозніваюцца назоўнікі ад іншых часцін мовы, выканаўшы заданне, якое размешчана ў Інтэрнэце, для гэтага націсніце на спасылку http://LearningApps.org/display?v=p7vnv56ec16 (Настаўнік аналізуе памылкі, зробленыя кожным вучнем. Карэкцыю ведаў праводзіць, скіроўваючы вучня да  "ОХ-падказкі "Назоўнік" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_35.html )
Якія часціны мовы, акрамя назоўнікаў, вы сустрэлі ў заданні?
3. Пастаноўка  мэт і задач урока.
Работа на дошцы і ў сшытках
З дапамогаю матэрыяла форзаца 2 праскланяем назоўнікі: сасна, стол, неба.
І вызначым канчаткі назоўнікаў.  
Такім чынам сёння на ўроку мы замацуем........(Дзеці даюць адказы)
4.                   Чыстапісанне.
- Адгадайце загадку  
Сыпле - сее неба зоркі
На страсе сумеж, як кож.
Ездзіць будзеш,  дзеці, згоркі
Гэй! Вітай зімы прыход!

-
Вы здагадаліся, якую літару мы будзем пісаць?

Запіс на дошчы:
Сс
Са сее
Сне…ная ка…ка, сне…ны дом, засне…аная р…ка, сн…гапад, сн…гір.

- Напішыце шэраг літар у прапанаванай паслядоўнасці да канца радка і ўстаўце прапушчаныя літары ў словах і словазлучэннях. Вызначце род і лік назоўнікаў.

5.                    Арфаграфічная размінка.
На маю электронную пошту прыйшло паведамленне з просьбай аб дапамозе. Здагадайцеся, ад каго. 
Я лятала на мятле,
Пірагі пякла ў зале,
Па хаце  я ката ганяла
Ды заданне вам складала.
Як да Багніка схадзіла,
Усе, што знала, разгубіла... (Югася)
Давайце дапаможам прывесці Югасі ўсе веды ў парадак.
Выканаем заданне па спасылцы http://LearningApps.org/display?v=phv36haak16
(Настаўнік карэкціруе веды, адпраўляючы вучняў да ОХ-падказкі "Правапіс" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_9.html. і падводзіць вынікі)

6. Фізкультхвілінка
Парадуемся разам з Югасяй, што мы заданне паспяхова выканалі. 
Як тупну нагой
Ды прытупну другой,
Кругам пакружуся,
Усім людзям пакажуся! (паўтор 4-5 разоў)

7.   Замацаванне ведаў           
    
Работа з падручнікам
Варыянт 1 - Пр. 128, с. 75, 
Варыянт 2 - Пр.129, с.75.
(узаемаправерка па ўзору на дошцы, выстаўленне адзнак)

8. Кантроль і самакантроль ведаў і спосабаў дзеянняў.
Успомніце, да каго ў госці хадзіла Югася? Што гэта за істота?
Багнік разумнейшы за Югасю. Ён любіць вершы і прапануе вам адзін з любімых, але не проста прачытаць верш, а выканаць да яго заданне па спасылцы http://LearningApps.org/display?v=p9581n90v16  (Настаўнік аналізуе памылкі, зробленыя кожным вучнем. Карэкцыю ведаў праводзіць, скіроўваючы вучня да  "ОХ-падказкі "Назоўнік" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_35.html ) (Па выніках выстаўляюцца адзнакі)
9.  Вынікі ўрока. Рэфлексія.
Гульня "Так ці не"
Дзеці перамяшчаюцца па класе. (Выява Багніка - "ТАК", Югасі - "НЕ", да настаўніка - "НЕ ВЕДАЮ")
  1.  У беларускай мове 6 склонаў.
  2. Родны склон адказвае на пытанні КАГО? ЧАГО?
  3. Месны скол ужываецца толькі з прыназоўнікамі.
  4. Вінавальны склон ужываецца без прыназоўнікаў.
  5. Творны склон адказвае на пытанні АБ КІМ? АБ ЧЫМ?  і іншыя....

10. Дамашняе заданне.
Для ўсіх - Пр. 131 с. 76
Для цікаўных - яшчэ заданне па спасылцы http://LearningApps.org/display?v=pecpascgn16  

Комментариев нет:

Отправить комментарий