Тэма ўрока: Род назоўнікаў

Урок бадзёра пачынаем,
А я вам поспехаў жадаю,
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
 Будзем працаваць многа, і, я думаю, многія атрымаюць высокія адзнакі і добры настрой. Ацэньваць будзем самі сябе, выкарыстоўваючы ацэначны ліст. А за актыўную работу я магу вам дадаць балы да агульнай адзнакі. Падпішыце свае лісты,  перайдзіце па спасылцы https://docs.google.com/presentation/d/16ZL7JUDRFMuDh9cbJm3AvFW7EJn-2e5b3tW9QefK1zw/edit?usp=sharing
 (Пасля кожнага задання даецца час на самаацэнку, а ў канцы ўрока настаўнік за актыўнасць дабаўляе балы)

Так як дружна працуюць гномікі, бо яны працуюць заўсёды разам і весела. Я прапаную выканаць заданне, якое размешчана ў Інтэрнэце, для гэтага націсніце на спасылку http://LearningApps.org/display?v=p6u6du13j16 (Настаўнік аналізуе памылкі, зробленыя кожным вучнем. Карэкцыю ведаў праводзіць, скіроўваючы вучня да  "ОХ-падказкі "Назоўнік" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_35.html  )

Разам з гномікамі мы падгледзім, чым займаецца зараз Югася. Ведаеце, на маё здзіўленне,  Югася вырашыла ўдасканаліць свае веды ў правільным напісанні слоў. Ей цяжка і яна схітрыла, адправіўшы заданне нам праз Інтэрнет. Дапаможам ёй? Тады націсніце на спасылку http://LearningApps.org/display?v=p5unuv7pn16
(Настаўнік карэкціруе веды, адпраўляючы вучняў да ОХ-падказкі "Правапіс" па спысылцы http://pochyk-chacte.blogspot.com.by/p/blog-page_9.html. і падводзіць вынікі)

Прадоўжы маё выказванне:
  • Назоўнік - гэта.......
  • Назоўнік адказвае на пытанні ....
  • Граматычныя прыметы назоўніка......
  • Роды назоўнікаў.......
  • Род  назоўніка вызначаюць ......
  • Вызнач род назоўнікаў: сабака, яблык, пыл, медаль, гусь у беларуская і рускай мовах....
              Дамашняе заданне.
Для ўсіх - Пр. 115 с. 64
Для цікаўных - яшчэ заданне па спасылцы  http://LearningApps.org/display?v=pjoqy8fca16

Комментариев нет:

Отправить комментарий